Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́кашляць, -яю, -яеш, -яе; -яны; зак., што (разм.).

Кашляючы, выплюнуць.

|| незак. выка́шліваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́кідацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Выжыць, выгадавацца ў беднасці, у неспрыяльных умовах.

выкіда́цца гл. выкінуцца.

вы́кідаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Выкінуць у некалькі прыёмаў (усё, многае).

В. рэчы праз акно.

2. перан. З цяжкасцю выгадаваць (разм.).

В. дзяцей.

|| незак. выкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

выкіда́ць¹ гл. выкінуць.

выкіда́ць² гл. вы́кідаць.

выкі́двацца гл. выкінуцца.

выкі́дваць¹ гл. выкінуць.

выкі́дваць² гл. вы́кідаць.

вы́кідыш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дачаснае спыненне цяжарнасці.

2. Неданошаны і не здольны выжыць плод.