Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэрмі́т², -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Насякомае гарачых краін, якое жыве вялікімі згуртаваннямі і з’яўляецца шкоднікам драўніны.

тэрмі́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Гняздо тэрмітаў².

тэрмі́чны, -ая, -ае.

Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі; цеплавы.

Тэрмічная апрацоўка металаў.

тэрмо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння тэмпературы.

тэро́р, -у, м.

1. Палітыка запалохвання, расправы з палітычнымі праціўнікамі шляхам насілля аж да фізічнага знішчэння.

Палітычны т.

2. перан. Бязлітасны, жорсткі ўціск, насілле.

Т. самадура.

|| прым. тэрарысты́чны, -ая, -ае.

тэрпенці́н, -у, м.

Смалістае рэчыва, што выдзяляецца пры надрэзе хваёвых дрэў; жывіца (у 1 знач.).

|| прым. тэрпенці́навы, -ая, -ае.

тэ́рцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

У музыцы: трэцяя ступень гамы, а таксама інтэрвал (у 2 знач.), які ахоплівае тры ступені гукарада.

Вялікая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені, які ўтрымлівае два тоны.

Малая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені, які ўтрымлівае паўтара тону.

|| прым. тэ́рцыевы, -ая, -ае.

тэрцэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Музычны твор для трох выканаўцаў, трох галасоў; трыа.

2. Страфа з трох вершаваных радкоў; трохрадкоўе.

тэрыко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Конусападобны насып пустой пароды каля шахты.

Салігорскія тэрыконы.

тэрыто́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Зямельная прастора з пэўнымі межамі.

Т.

Беларусі.

Т. завода.

|| прым. тэрытарыя́льны, -ая, -ае.