катастро́фа, -ы, мн. -ы, -ро́ф, ж.
1. Падзея з трагічнымі вынікамі, раптоўнае вялікае бедства.
Дарожная к.
Авіяцыйная к.
2. Значная змена, якая цягне за сабой рэзкі пералом у грамадскім або асабістым жыцці.
Нацыянальная к.
Сямейная к.
3. Нечаканая і грандыёзная падзея ў гісторыі планеты, якая робіць уплыў на яе далейшае існаванне (спец.).
Тэорыя катастроф.
|| прым. катастро́фны, -ая, -ае.
катафа́лк, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Транспартны сродак для дастаўкі труны з целам нябожчыка.
2. Высокая падстаўка для труны.
|| прым. катафа́лкавы, -ая, -ае.
ката́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна сядзяць кветкі; насенне.
К. кукурузы.
Катахі вярбы.
|| памянш. каташо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
|| прым. ката́шны, -ая, -ае.
ката́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Ездзіць на чым-н., у чым-н. дзеля прагулкі.
К. на кані.
К. на лыжах.
2. Шмат разоў ездзіць куды-н., раз’язджаць (разм.).
К. за дзяржаўны кошт.
|| наз. ката́нне, -я, н.
ката́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1. каго (што). Вазіць на чым-н. дзеля прагулкі, забавы.
К. на лодцы.
К. на машыне.
2. што. Апрацоўваць шляхам пракаткі (спец.).
К. ліставое жалеза.
|| наз. ката́нне, -я, н.
катлава́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Паглыбленне ў зямлі для закладкі фундамента якога-н. збудавання.
|| прым. катлава́нны, -ая, -ае.
катлаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.
Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі або на дне мора, акіяна.
|| прым. катлаві́нны, -ая, -ае.
катле́та, -ы, ДМ -ле́це, мн. -ы, -ле́т, ж.
Засмажаны кусок мяса з рабрынкай (адбіўная катлета) або кулінарны выраб авальнай ці круглай формы з рыбнага, мяснога фаршу, кашы і г.д.
Катлеты з цяляціны.
Рыбныя катлеты.
|| памянш. катле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
|| прым. катле́тны, -ая, -ае.
като́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Адмоўны электрод; проціл. анод.
|| прым. като́дны, -ая, -ае.
като́к¹, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
Пакрытая лёдам гарызантальная пляцоўка для катання на каньках.