Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гумо́р, -у, м.

Добры стан, душэўны настрой.

Нешта ён сёння не ў гуморы.

гу́ны, -аў, адз. гун, -а, м.

Група старажытных цюркамоўных плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

гу́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. Зрэбная посцілка.

2. Пакрывала для коней, якое закрывае тулава.

|| прым. гу́нькавы, -ая, -ае.

гу́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Глуха стукаць, удараць.

Гупаў адзінюткі цапок.

|| аднакр. гу́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. гу́пат, -у, М -паце, м. і гу́панне, -я, н.

гу́рба, -ы, мн. -ы, гурб і -аў, ж.

Куча снегу, намеценая ветрам.

Да платоў намяло вялікія гурбы снегу.

гурма́, -ы́, ж. (разм.).

Шумлівая група людзей, ватага.

гурма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Любіцель і знаток вытанчаных страў.

|| ж. гурма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. гурма́нскі, -ая, -ае.

гурма́нства, -а, н.

Захапленне вытанчанымі стравамі.

гурт, -а́ і -у, М -рце, мн. гурты́, -о́ў, м.

1. -у. Група людзей, натоўп.

Г. вучняў.

2. -у. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад.

На лузе г. авечак.

3. у знач. прысл. гу́ртам. Разам, сумесна; натоўпам.

Цягнуць г. воз.

Ісці г.

Бегчы г.

4. -а́. Група (у 2 знач.), якая выконвае поп- або рок-музыку.

Вядомы г.

|| памянш. гурто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. гуртавы́, -а́я, -о́е.

гуртаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто суправаджае, гоніць гурт (у 2 знач.).

|| прым. гуртаўшчы́цкі, -ая, -ае.