Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэатралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры.

Т. раман.

|| наз. тэатраліза́цыя, -і, ж.

тэатра́льны, -ая, -ае.

1. гл. тэатр.

2. перан. Ненатуральны, паказны, разлічаны на знешні эфект.

Т. жэст.

|| наз. тэатра́льнасць, -і, ж.

тэ́за, -ы, мн. -ы, тэз і -аў, ж. (спец.).

Тое, што і тэзіс (у 1 знач.).

тэзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Скласці (складаць) тэзісы да артыкула, даклада і пад.

тэзаўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак. і незак., што (спец.).

Зрабіць (рабіць) тэзаўрацыю.

тэзаўра́цыя, -і, ж. (спец.).

Накапленне золата (зліткаў, манет) як скарбу прыватнымі асобамі.

тэза́ўрус, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Слоўнік мовы, які мае на мэце поўнае адлюстраванне ўсёй яе лексікі.

2. Слоўнік або звод дадзеных, які поўнасцю ахоплівае тэрміны, паняцці якой-н. спецыяльнай сферы.

|| прым. тэза́ўрусны, -ая, -ае.

тэ́зіс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У логіцы: палажэнне, якое патрабуе абгрунтавання.

2. звычайна мн. Палажэнні, якія коратка перадаюць ідэю, асноўныя думкі сачынення, даклада і пад.

Тэзісы даклада.

|| прым. тэ́зісны, -ая, -ае.

У тэзіснай форме.

тэі́зм, -у, м.

Рэлігійна-філасофскі светапогляд, згодна з якім Бог стварыў свет і дзейнічае ў ім.

|| прым. тэісты́чны, -ая, -ае.

тэі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік тэізму.

|| ж. тэі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. тэісты́чны, -ая, -ае.