Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тытунекурэ́нне, -я, н.

Прыхільнасць да курэння тытуню.

тытунёвы, -ая, -ае.

1. гл. тытунь.

2. Зеленавата-карычневы, колеру высушанага лісця тытуню.

тыту́нь, -ю́ і тыту́н, -у́, м.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, лісце якой утрымлівае нікацін.

2. Высушанае і дробна нарэзанае або расцёртае лісце гэтай расліны, якое ўжываецца для курэння.

|| ласк. тытуне́ц, -нцу́, м. (да 2 знач.).

|| прым. тытунёвы, -ая, -ае.

тытуняво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па тытуняводстве.

тытуняво́дства, -а, н.

Развядзенне тытуню (у 1 знач.) у прамысловых мэтах.

|| прым. тытуняво́дчы, -ая, -ае.

тыф, -у, м.

Вострае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца ліхаманкавым станам, інтаксікацыяй, парушэннем свядомасці.

Брушны т.

Зваротны т.

Сыпны т.

|| прым. тыфо́зны, -ая, -ае.

Т. хворы.

тыфлапедаго́гіка, -і, ДМ -гіцы, ж.

Методыка навучання сляпых.

|| прым. тыфлапедагагі́чны, -ая, -ае.

ты́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Тое, што і тыкацца¹.

|| зак. ты́цнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся.

|| наз. ты́цканне, -я, н.

ты́цкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і тыкаць¹.

Ты́цкаць у нос каму (каго-што) або кім-чым (разм., неадабр.) — непачціва папікаць, папракаць каго-н.

|| наз. ты́цканне, -я, н.

ты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Шост, які ставіцца ў полі, на снезе для абазначэння межаў зямельных участкаў, дарогі, і пад.

2. Шост, які выкарыстоўваецца як падпорка для павойных раслін.

|| прым. тычкавы́, -а́я, -о́е (разм.).