Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выгіна́сты, -ая, -ае (разм.).

Выгнуты, звілісты.

Выгінастая шабля.

Выгінастая сцежка.

|| наз. выгіна́стасць, -і, ж.

выгіна́цца гл. выгнуцца.

выгіна́ць гл. выгнуць.

вы́гладзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Стаць роўным, гладкім.

Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.

2. Стаць адпрасаваным.

Сукенка добра выгладзілася.

3. Стаць сытым, гладкім (разм.).

|| незак. выгла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́гладзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што. Зрабіць роўным, гладкім.

В. дарогу.

2. што. Адпрасаваць, расправіць складкі.

В. кашулю прасам.

3. каго (што). Адкарміць, зрабіць сытым (разм.).

В. кабанчыка.

|| незак. выгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

выгле́джваць гл. выглядзець.

вы́гляд, -у, М -дзе, м.

1. Знешнасць, вонкавае аблічча; стан.

Здаровы в.

Шарападобны в.

З вучоным выглядам.

2. У спалучэнні з прыназоўнікамі «з», «на», «пад» утварае прыслоўныя словазлучэнні ў знач. знешне.

На в. або з выгляду ён яшчэ маладжавы.

Для выгляду — каб толькі здавалася.

Не падаць (або не паказаць) выгляду — не даць заўважыць, зразумець што-н.

Пад выглядам каго-чаго (разм.) — пад маркай каго-, чаго-н., выдаючы за каго-, што-н.

Рабіць выгляд — прыкідвацца, прытварацца.

У выглядзе чаго — у форме чаго-н.

Выклаў даклад у выглядзе тэзісаў.

выгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. выглядзець.

2. Мець які-н. выгляд або здавацца каму-н. кім-, чым-н.

Добра в.

В. героем.

3. Высоўваючыся з укрыцця, глядзець, пазіраць (разм.).

В. з-за вугла.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца, быць відным.

Насоўка выглядала з кішэні.

выгля́дваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і выглядаць (у 3 і 4 знач.).

вы́глядзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Уважліва назіраючы, заўважыць, знайсці.

В. сябра ў натоўпе.

|| незак. выгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е, выгля́дваць, -аю, -аеш, -ае і выгле́джваць, -аю, -аеш, -ае.