Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

набяга́ць гл. набегчы.

набялі́цца гл. бяліць.

набялі́ць гл. бяліць.

набярэ́жны, -ая, -ае.

1. Размешчаны на беразе, каля берага.

Н. бульвар.

2. у знач. наз. набярэ́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Бераг, умацаваны сцяной з граніту, каменю і інш., а таксама вуліца, якая ідзе ўздоўж такога берага.

Дом на набярэжнай.

нава... (гл. нова...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «нова...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: навагодні, навамодны.

навабра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто толькі што прызваны на ваенную службу.

|| прым. навабра́нскі, -ая, -ае.

нава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

|| прым. нава́гавы, -ая, -ае.

наваго́дні, -яя, -яе.

Які мае адносіны да Новага года, да яго святкавання.

Навагодняя ёлка.

навадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць; -вадзі́ў, -дзі́ла; зак., каго.

1. Прывесці многа каго-н. куды-н.

2. Павадзіць каго-н. доўгі час.

Н. па лесе.

навадні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца іо́дніцца; зак.

Запоўніцца вельмі вялікай колькасцю каго-, чаго-н.

Рынак навадніўся імпартнымі таварамі.

|| незак. навадня́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца.