тыпо́вы, -ая, -ае.
1. Які мае асаблівасці, характэрныя для пэўнага тыпу прадметаў, з’яў, людзей і пад.
Тыповыя прыкметы дыфтэрыі.
2. Які часта сустракаецца; звычайны, характэрны для каго-, чаго-н.
Тыповая з’ява.
3. Які аб’ядноўвае індывідуальныя, своеасаблівыя рысы з прыкметамі і ўласцівасцямі, характэрнымі для шэрага з’яў і асоб.
Т. беларускі характар.
Тыповыя вобразы баек.
|| наз. тыпо́васць, -і, ж.
тыпо́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Невялікі жук-караед цёмна-бурага колеру, які наносіць шкоду хвойным дрэвам.
тыра́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.
Доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якая гаворыцца звычайна прыўзнятым тонам.
тыра́ж¹, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Розыгрыш выйгрышаў у пазыцы, латарэі.
Т. грашова-рэчавай латарэі.
2. Пагашэнне аблігацый пазыкі або іншых папер установай, якая іх выпусціла.
Аблігацыі выйшлі ў т.
◊
Выйсці ў тыраж (разм.) — выйсці з ужытку, устарэць, стаць непрыгодным для выкарыстання.
|| прым. тыра́жны, -ая, -ае.
Тыражная табліца.
тыра́ж², -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Колькасць экзэмпляраў якога-н. друкаванага выдання аднаго выпуску.
Т. газеты павялічыўся ў тры разы.
|| прым. тыра́жны, -ая, -ае.
тыражава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак. і незак., што (спец.).
1. Устанавіць (устанаўліваць) тыраж кнігі, газеты і пад.
2. Рабіць неабходную колькасць копій (кінастужкі, пласцінкі і пад.).
|| наз. тыражава́нне, -я, н.
тыра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Аднаасобны правіцель у Старажытнай Грэцыі, сярэдневяковай Італіі, які захапіў уладу сілай.
2. Правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце.
3. перан. Жорсткі, дэспатычны чалавек, які чыніць здзекі над людзьмі, прычыняе мукі.
|| прым. тыра́нскі, -ая, -ае.
тыра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго (што).
Мучыць каго-н., здзекавацца з каго-н.
Ён тыраніў нават сваіх родных.
тырані́чны, -ая, -ае.
Жорсткі, дэспатычны, самаўпраўны.
тырані́я, -і, ж.
1. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме.
2. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго-н.