Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́вадак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Птушаняты або дзеці млекакормячых, якія жывуць яшчэ разам.

Вераб’іны в.

Воўчы в.

|| прым. вы́вадкавы, -ая, -ае.

вы́вадка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. вывесці¹.

2. Вывад коней для агляду ці размінкі (спец.).

|| прым. вы́вадкавы, -ая, -ае.

вы́важыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Узважваючы, вызначыць вагу (спец.).

В. тару.

2. Вывернуць рычагом.

Насілу пень выважылі.

|| незак. выва́жваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́ваз гл. вывезці.

вы́вазіць, -важу, -вазіш, -вазіць; -важаны; зак., што.

Перавозячы часткамі, вывезці поўнасцю.

В. увесь гной на поле.

вы́вазка гл. вывезці.

вывазны́ гл. вывезці.

вы́валачы, -лаку, -лачаш, -лача; -лачам, -лачаце, -лакуць; вы́валак, -кла; -лачы; -лачаны; зак., каго-што.

Выцягнуць волакам.

В. лодку з вады на бераг.

|| незак. вывалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вывала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́валіцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

Выпасці, упасці адкуль-н.

В. з воза.

Кніга вывалілася з рук.

|| незак. выва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́валіць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Выкульваючы, выдаліць адкуль-н.

В. седакоў з саней.

|| незак. выва́льваць, -аю, -аеш, -ае.