Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ту́рман, -а, мн. -ы, -аў, м.

Голуб асобай пароды, які мае здольнасць куляцца пры палёце.

турні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Гімнастычны снарад: перакладзіна, гарызантальна ўмацаваная на дзвюх стойках.

Практыкаванні на турніку.

|| прым. турніко́вы, -ая, -ае.

турніке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае прыстасаванне для пропуску людзей па чарзе па адным.

Прайсці цераз т.

турні́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Спаборніцтва рыцараў у Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі.

2. Спартыўныя спаборніцтвы, асабістыя ці камандныя, у якіх усе ўдзельнікі сустракаюцца паміж сабой адзін або два разы.

Баскетбольны т.

Міжнародны шахматны т.

|| прым. турні́рны, -ая, -ае.

турну́ць гл. турыць.

турнэ́, нескл., н.

1. Падарожжа па кругавым маршруце.

Т. вакол свету.

2. Паездка артыстаў, спартсменаў на гастрольныя выступленні, спаборніцтвы і пад.

турнэ́пс, -у, м.

Кармавая рэпа.

|| прым. турнэ́псавы, -ая, -ае.

турухта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Балотная птушка сямейства бакасавых з цёмным апярэннем, якая водзіцца ў тундры і ў лясной зоне Еўразіі.

турча́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чы́ць; незак. (разм.).

1. Утвараць характэрныя для жаб гукі.

У балоце турчаць жабы.

2. Тарахцець (пра гукі машын у час работы).

Трактары турчаць усю ноч.

|| наз. турча́нне, -я, н.

туры́зм, -у, м.

Падарожжа па сваёй краіне або ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту ці пазнавальнымі задачамі.

Горны т.

Міжнародны т.

|| прым. турысты́чны, -ая, -ае.

Турыстычны маршрут.