напытлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., чаго.
Дробна змалоць і прасеяць нейкую колькасць мукі.
Н. мукі на пірагі.
напы́шлівы, -ая, -ае.
1. Празмерна важны, ганарысты (пра чалавека).
Н. выгляд.
2. Занадта ўрачысты, прыўзнята квяцісты.
Н. стыль.
|| наз. напы́шлівасць, -і, ж.
напэ́ўна, прысл.
1. Беспамылкова, з разлікам, без рызыкі.
Дзейнічаць н.
2. у знач. пабочн. сл. Мабыць, хутчэй за ўсё.
Н., тут адпачывалі турысты.
напэ́цкацца гл. пэцкацца.
напэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).
1. Нарабіць бруду, запэцкаць што-н.
Н. на стале.
2. перан. Зрабіць дрэнна, нядбайна.
Н. у сшытку.
|| незак. напэ́цкваць, -аю, -аеш, -ае.
напява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. гл. напець.
2. што і без дап. Ціха, напаўголасу пець.
Н. песню.
напярэ́дадні, прысл. і прыназ.
1. прысл. Непасрэдна перад якім-н. днём, перад якой-н. падзеяй.
Н. выпаў першы снег.
2. чаго, прыназ. з Р. Перад чым-н.
Сустрэцца н.
Новага года.
Н. выбараў.
напярэ́ймы, прысл. і прыназ. (разм.).
1. прысл. 3 мэтай перахапіць каго-, што-н., рухаючыся яму насустрач; наперарэз.
Бегчы н.
2. прыназ. з Д. Ужыв. для ўказання на асобу або прадмет, якім імкнуцца зайсці наперад, каб перахапіць іх.
Бегчы н. ўцекачу.
напя́цца, -пну́ся, -пне́шся, -пне́цца; -пнёмся, -пняце́ся, -пну́цца; -пя́ўся, -пя́лася; -пні́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць тугім, нацягнуцца.
Трос напяўся.
Мускулы напяліся.
2. Сабраўшы ўсе фізічныя сілы, напружыцца.
|| незак. напіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
напя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; напя́ў, -пя́ла; -пні́; -пя́ты; зак., што.
1. Нацягнуўшы, зрабіць тугім або туга замацаваць.
Н. лейцы.
Н. струны на скрыпцы.
2. Надзець што-н., нацягнуць (разм.).
Н. боты.
|| незак. напіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. напіна́нне, -я, н. (да 1 знач.).