Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выбо́іна, -ы, мн. -ы, -бо́ін, ж.

1. Паглыбленне на паверхні чаго-н., выбітае ўдарам.

2. Яма на дарозе ад язды.

Дарога ў выбоінах.

выбо́істы, -ая, -ае.

З выбоінамі; калдобісты.

Выбоістая дарога.

|| наз. выбо́істасць, -і, ж.

выбра́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (высок.).

Той, хто выбраны кім-н.

Дэпутаты Нацыянальнага сходу.

В. лёсу (перан.).

|| ж. выбра́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. выбра́нніцкі, -ая, -ае.

вы́браны, -ая, -ае.

1. Адабраны для масавага выдання.

Выбраныя творы Якуба Коласа.

2. Лепшы, які выдзяляецца чым-н. сярод іншых, прывілеяваны.

Выбранае кола людзей.

вы́брацца, -беруся, -берашся, -берацца; -берыся; зак.

1. З цяжкасцямі выйсці, выехаць адкуль-н.

В. з натоўпу.

В. з бяды (перан.).

2. Выселіцца, перабрацца.

В. на другую кватэру.

3. Знайсці час, магчымасць адправіцца куды-н. (разм.).

В. ў кіно.

|| незак. выбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́браць, -беру, -бераш, -бера; -беры; -браны; зак.

1. што. Адабраць, выняць.

В. смецце з зерня.

В. цытаты з класікаў.

2. каго-што. Узяць патрэбнае, аддаць перавагу каму-, чаму-н.

В. кнігу для чытання.

В. прафесію.

В. спадарожніка.

3. каго (што). Абраць галасаваннем.

В. новы склад прафкама.

4. што. Выняць, дастаць адкуль-н. усё да апошняга; зрасходаваць.

В. ваду са студні.

В. ліміты.

5. што. Сабраць ураджай бульбы, агуркоў і пад.

В. цыбулю ў агародзе.

6. што. Знайсці, вызваліць для якой-н. мэты (пра час).

В. вольную часіну.

|| незак. выбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́бар, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

вы́брукаваць гл. брукаваць.

вы́брык, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. гл. выбрыкваць.

2. Учынак, які супярэчыць агульнапрынятым нормам паводзін.

Гэта ўсё яго выбрыкі.

выбры́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёл).

2. перан. Гарэзіць, дурэць.

|| аднакр. вы́брыкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. вы́брык, -у, мн. -і, -аў, м.

вы́брысці, -брыду, -брыдзеш, -брыдзе; -брыдзі; зак.

Брыдучы, выйсці адкуль-н.

В. з вады.

В. з зачараванага кола (перан.).