Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

таксікама́нія, -і, ж.

Хвароба, якая выражаецца ў цязе да ўжывання некаторых таксічных для арганізма рэчываў, прэпаратаў.

таксіко́з, -у, м. (спец.).

Нездаровы стан арганізма пры атручванні таксінамі.

таксіко́лаг, -а, ДМ -у, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Спецыяліст у галіне таксікалогіі.

таксі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Ядавітае рэчыва, якое ўтвараецца мікраарганізмамі, а таксама некаторымі жывёламі і раслінамі.

|| прым. таксі́чны, -ая, -ае.

таксіро́ўка гл. таксаваць.

таксіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Служачы, які займаецца таксіроўкай грузаў.

|| ж. таксіро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

таксі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Кіроўца таксі.

|| ж. таксі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. таксі́сцкі, -ая,-ае.

таксі́чны, -ая, -ае.

1. гл. таксін.

2. Які ўтрымлівае таксіны.

|| наз. таксі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Т. адпрацаваных газаў.

таксо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічны лічыльнік у таксі для ўліку яго работы і паказання кошту аплаты за праезд.

такт¹, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Метрычная музычная адзінка: кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім.

Прайграць восем тактаў.

2. Рытм якога-н. руху, дзеяння.

Адбіць т.

3. Частка рабочага цыкла якога-н. механізма (спец.).

Т. поршня паравой машыны.

|| прым. та́ктавы, -ая, -ае.