Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аграва́цыя

(лац. aggrovatio = абцяжарванне)

мед. перабольшванне хворым сімптомаў захворвання.

агракульту́ра

(ад лац. ager = поле + cultura = культура)

сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне культуры земляробства.

аграма́нт

(фр. agrément = аздоба)

аздабленне штор, мяккай мэблі, зробленае з плеценага шнура.

аграматы́́зм

(ад гр. agrammatos = неразборлівы)

парушэнне моўнай дзейнасці ў выніку паражэння пэўных зон кары галаўнога мозгу.

агра́рны

(лац. agrarius = зямельны)

1) звязаны з уладаннем зямлёй і землекарыстаннем (напр. а-ая рэформа);

2) які характарызуецца перавагай сельскагаспадарчай вытворчасці (напр. а. раён).

агра́рый

(лац. agrarius = зямельны)

1) буйны землеўладальнік;

2) спецыяліст па сельскай гаспадарцы;

3) член аграрнай палітычнай партыі.

аграфі́рма

(ад лац. ager = поле + ням. Firma = фірма)

прадпрыемства па вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.

агра́фія

(ад гр. а- = не + grapho = пішу)

мед. страта здольнасці пісаць у сувязі з паражэннем пэўных аддзелаў галаўнога мозгу (параўн. алексія).

агрэга́т

(фр. agrégat, ад лац. aggregatus = злучаны, сабраны)

1) спалучэнне рознатыповых машын, апаратаў у адну канструкцыю для сумеснай работы (напр. трубапракатны а.);

2) асобная, вузлавая частка складанай машыны, напр. рухавік аўтамабіля;

3) геал. сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду.

агрэма́н

(фр. agrément = згода)

дыпл. папярэдняя згода ўрада дзяржавы прыняць асобу, прапанаваную іншай дзяржавай у якасці яе дыпламатычнага прадстаўніка.