Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахлакра́тыя

(гр. ochlokratia, ад ochlos = натоўп + kratos = улада)

улада натоўпу.

аэрана́ўтыка

(ад гр. aer = паветра + nautike = караблеваджэнне)

тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах; лётная справа.

аэрапо́ніка

(ад гр. aer = паветра + ponikos = працоўны, працавіты)

вырошчванне раслін без глебы ў вільготным паветры з дапамогай пажыўных раствораў (параўн. гідрапоніка).

аэра́рый

(ад гр. aer = паветра)

пляцоўка для прыняцця паветраных ванн, абароненая ад пападання прамых сонечных прамянёў (параўн. салярый).

аэро́біка

(англ. aerobics, ад гр. aer = паветра + bios = жыццё)

аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца пад музыку ў параўнальна хуткім тэмпе.

а-ко́нта

(іт. а conto = у рахунак)

плацёж, які ажыццяўляецца ў якасці папярэдняга разліку.

а джо́рна

(іт. а giorno)

штучнае асвятленне, якое імітуе дзённае святло.