Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтахто́ны

(фр. autochtone, ад гр. autochthon = мясцовы, карэнны)

1) жывёлы або расліны, якія жывуць у той жа мясцовасці, у якой узніклі ў працэсе эвалюцыі (параўн. алахтоны);

2) тое, што і абарыгены 1.

аўто́граф

(фр. autographe, ад гр. autos = сам + grapho = пішу)

1) уласнаручны, звычайна памятны, надпіс ці подпіс (напр. узяць у пісьменніка а.);

2) аўтарскі рукапісны тэкст (напр. а. верша М. Багдановіча).

аўтра́йт

(англ. outright = прамы, поўны)

простая тэрміновая валютная здзелка, якая прадугледжвае плацяжы па форвардным курсе ў строга вызначаны тэрмін.

аўтса́йд

(англ. outside = знешні бок)

крайні гулец лініі нападзення ў футбольнай і хакейнай камандзе.

аўтса́йдэр

(англ. outsider)

1) каманда або спартсмен, якія займаюць апошняе месца ў спаборніцтве (проціл. лідэр 2);

2) дробнае або сярэдняе прадпрыемства, якое не ўваходзіць у манапалістычнае аб’яднанне.

аўты́зм

(н.-лац. autismus, ад гр. autos = сам)

хваравіты стан псіхікі чалавека, які характарызуецца паглыбленнем у асабістыя ўнутраныя перажыванні і поўным адасабленнем ад знешняга свету.

аўтэнты́чны

(гр. authentikos)

дакладны, сапраўдны, адпаведны арыгіналу (напр. а. тэкст, а. пераклад).

афа́зія

(гр. aphasia)

поўная ці частковая страта мовы ў выніку пашкоджання моўных цэнтраў галаўнога мозгу.

афары́зм

(гр. aphorismos)

коратка выказаная глыбокая па зместу думка.

афе́кт

(лац. affectus = душэўнае хваляванне, страсць)

кароткачасовы стан моцнага нервовага ўзрушэння і запальчывасці (адчаю, лютасці, жаху і г. д.), які суправаджаецца рэзкімі рухамі, крыкам, плачам.