ано́нс
(фр. annonce)
папярэдняя аб’ява, паведамленне аб чым-н., напр. аб маючых адбыцца гастролях, канцэрце, спектаклі.
анса́мбль
(фр. ensemble = сукупнасць)
1) стройнае спалучэнне частак у адно цэлае (напр. архітэктурны а.);
2) група выканаўцаў, якія выступаюць як адзіны мастацкі калектыў (напр. а. песні і танца).
антагані́зм
(фр. antagonisme, ад гр. antagonisma = спрэчка, барацьба)
непрымірымая супярэчнасць, варожасць (напр. сацыяльны а.).
антало́гія
(гр. anthologia = літар. букет кветак)
зборнік выбраных мастацкіх твораў розных аўтараў (напр. а. беларускай паэзіі).
антамблеме́нт
(фр. entablement)
архіт. верхняя гарызантальная частка будынка, якая апіраецца на калоны і складаецца з карніза, фрыза і архітрава.
анта́рктыка
(гр. antarktikos = які знаходзіцца насупраць поўначы)
паўднёвая палярная вобласць зямнога шара (параўн. Арктыка).
антра́кт
(фр. entracte, ад entre = паміж + acte = дзеянне)
1) кароткі перапынак паміж актамі спектакля або аддзяленнямі канцэрта;
2) перан. перапынак у якім-н. дзеянні, працэсе.
антрапаге́н
(ад гр. anthropos = чалавек + genos = нараджэнне)
геал. сучасны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які налічвае каля мільёна гадоў і звязаны з узнікненнем чалавека.
антрапаге́я
(ад гр. anthropos = чалавек + ge = Зямля)
сукупнасць экасістэм, якія ствараюцца ў выніку творчай або разбуральнай дзейнасці чалавека.
антрапало́гія
(ад гр. anthropos = чалавек + logos = навука)
навука аб паходжанні і эвалюцыі чалавека і ўтварэнні чалавечых рас.