Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арытмі́я

(гр. arrhythmia)

мед. парушэнне нармальнага рытму сардэчных скарачэнняў.

а́рышт

(польск. areszt, ад с.-лац. arrestum)

1) узяцце пад варту, пазбаўленне волі;

2) забарона судовымі органамі распараджацца якой-н. маёмасцю або грашовымі сродкамі (напр. накласці а. на тавары).

а́рыя

(іт. aria = песня)

муз. вакальны твор для аднаго голасу (звычайна частка оперы, араторыі ці кантаты).

арэа́л

(ням. Areal, ад лац. area = месца, прастора)

тэрыторыя распаўсюджання на зямной паверхні якой-н. з’явы, віду жывёл, раслін, карысных выкапняў, моў і г. д. (напр. а. еўрапеоіднай расы, лінгвістычны а.).

арэ́на

(лац. arena = літар. пясок)

1) круглая пляцоўка ў цырку для выступленняў;

2) перан. поле дзейнасці (напр. літаратурная а., палітычная а.).

арэ́нда

(польск. arenda, ад с.-лац. arrenda)

1) наём маёмасці (зямлі, памяшкання і інш.) за пэўную плату на пэўны тэрмін;

2) плата за карыстанне такой маёмасцю.

арэо́л

(фр. auréole, ад лац. aureolus = пазалочаны)

1) светлы круг, ззянне вакол ярка асветленага прадмета, а таксама на фатаграфіі такога прадмета;

2) перан. атмасфера гонару, павагі, якая акружае каго-н.

ас

(фр. as = майстар сваёй справы)

1) лётчык, які валодае лётным і баявым майстэрствам;

2) перан. дасканалы майстар сваёй справы (напр. хакейны ас).

асамбле́я

(фр. assemblée = сход)

агульны сход якой-н. міжнароднай арганізацыі дыпламатычнага, палітычнага або навуковага характару.

асартыме́нт

(фр. assortiment)

падбор розных відаў тавараў у магазіне або вырабаў на вытворчым прадпрыемстве; падбор аднародных прадметаў розных сартоў (напр. багаты а. тканін, а. ручак).