Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арт-дырэ́ктар

(англ. art-director, ад лац. ars, artis = мастацтва + director = кіраўнік)

мастацкі кіраўнік рэкламнага агенцтва.

арт-ро́к

(англ. art rock, ад art = мастацтва + rock = гайдацца)

напрамак рок-музыкі, які спалучае класічныя формы музычных твораў з джазавымі меладычнымі акцэнтамі.

арт-хаўс

(англ. art house)

малабюджэтнае моднае элітарнае кіно.

арт-шо́у

(англ. art show, ад art = мастацтва + show = відовішча, паказ)

яркае артыстычнае прадстаўленне.

аруэлі́зм

(англ. orwellizm, ад D. Orwell = прозвішча англійскага пісьменніка, аўтара рамана-утопіі «1984»)

маніпуляцыя фактамі або іх скажэнне, падача праўды ў ілжывым святле ў мэтах прапаганды (тэрмін выкарыстоўваецца ў адносінах да грамадства, якое цалкам кантралюецца ўладамі).

арфагра́фія

(ад гр. orthos = правільны + grapho = пішу)

сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс.

арфаэ́пія

(ад гр. orthos = правільны + epos = маўленне)

правілы літаратурнага вымаўлення.

архіепі́скап

(гр. archiepiskopos)

духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам.

архімандры́т

(гр. archimandrites, ад archi = галоўны + mandra = манастыр; загон, стойла)

старшы манах, звычайна ігумен праваслаўнага манастыра.

архірэ́й

(гр. archiereos)

асоба, якая належыць да вышэйшых свяшчэннаслужыцеляў у праваслаўі (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт).