Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анексіяні́зм

(фр. annexionisme, ад лац. annexio = далучэнне)

палітыка анексіі, захопніцкая палітыка.

анемі́я

(гр. anaimia, ад а- = не, без + haima = кроў)

хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці эрытрацытаў і гемаглабіну ў крыві; малакроўе.

анестэзі́я

(гр. anaisthesia = неадчувальнасць)

мед. 1) аслабленне або страта адчувальнасці;

2) абязбольванне пры дапамозе анестэтыкаў.

анестэ́тыкі

(ад гр. anesthetos = неадчувальны)

сродкі для абязбольвання.

анімі́зм

(фр. animisme, ад лац. anima = душа)

уяўленне аб існаванні душы ў кожнай рэчы; надзяленне прадметаў і з’яў прыроды ўласцівасцямі жывых істот.

анкало́гія

(ням. Onkologie, ад гр. onkos = уздутасць + logos = навука)

раздзел медыцыны, які вывучае пухліны і распрацоўвае метады іх лячэння.

анке́та

(фр. enquête)

апытальны ліст для атрымання якіх-н. звестак аб тым, хто яго запаўняе, або адказаў на пытанні, складзеныя па пэўнай праграме.

анкла́ў

(фр. enclave)

тэрыторыя або частка тэрыторыі адной дзяржавы, поўнасцю акружаная тэрыторыяй іншай дзяржавы.

анко́ль

(англ. on call = па патрабаванні)

кароткатэрміновая пазыка, якая павінна пагашацца па першым патрабаванні крэдытора.

ано́д

(гр. anodos = пад’ём, узыходжанне)

фіз. электрод з дадатным зарадам (проціл. катод).