Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апаліты́зм

(фр. apolitisme, ад гр. а- = не, без + politismos = удзел у дзяржаўных або грамадскіх справах)

абыякавыя адносіны да палітыкі, ухіленне ад удзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

апало́гія

(гр. apologia)

празмернае ўсхваленне, абарона каго-н. або чаго-н.

апане́нт

(лац. opponens, -ntis = які пярэчыць)

1) праціўнік у спрэчцы, палеміцы;

2) той, каму даручана ацэнка дысертацыі і выступленне на яе публічнай абароне.

апанта́ны

(польск. opętany)

ахоплены крайнім душэўным узрушэннем, безразважны, шалёны.

апапле́ксія

(гр. apopleksia)

мед. раптоўнае кровазліццё ў які-н. орган (гл. інсульт).

апара́т

(лац. apparatus = падрыхтаваны)

1) прыбор, прыстасаванне для якой-н. пэўнай работы (напр. тэлефонны а., фатаграфічны а.);

2) сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. асобную функцыю ў арганізме (напр. зрокавы а., стрававальны а.);

3) органы кіравання (напр. дзяржаўны а.);

4) сукупнасць работнікаў установы, арганізацыі (напр. а. міністэрства, гандлёвы а.);

5) заўвагі, паказальнікі і іншы дапаможны матэрыял для навуковай працы, выдання (напр. даведачны а.).

апарату́ра

(ням. Apparatur, ад лац. apparatus = падрыхтаваны)

сукупнасць апаратаў для якой-н. работы; абсталяванне лабараторыі, цэха (напр. медыцынская а.).

апартаме́нты

(фр. appartement = кватэра)

1) вялікае раскошнае памяшканне, пакоі;

2) іран. кватэра, пакой.

апартуні́зм

(фр. opportunisme, ад лац. opportunus = зручны)

прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць (напр. а. у дэмакратычным руху).

апартэі́д

(англ. apartheid, ад афрыкаанс apartheid = раздзельнае пражыванне)

палітыка прымусовага размежавання насельніцтва ў краіне, заснаванай на расавай дыскрымінацыі.