Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтаматры́са

(фр. automotrice, ад гр. autos = сам + фр. motrice = маторны вагон)

чыгуначны пасажырскі або службовы вагон з уласным рухавіком.

аўтаматыза́цыя

(фр. automatisation, ад гр. automatos = самарухомы)

прымяненне тэхнічных сродкаў, аўтаматычных сістэм кіравання ў мэтах павышэння эфектыўнасці тэхналагічных працэсаў.

аўтаматы́зм

(фр. automatisme, ад гр. automatismos = самачынны)

механічнасць, міжвольнасць дзеянняў або рухаў.

аўтама́тыка

(фр. automatique, ад гр. automatos = самарухомы)

1) сукупнасць механізмаў і прыстасаванняў, якія дзейнічаюць без непасрэднага ўдзелу чалавека;

2) галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае метады і сродкі аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.

аўтаматы́чны

(фр. automatique, ад гр. automatos = самарухомы)

1) які дзейнічае без непасрэднага ўдзелу чалавека;

2) перан. міжвольны, машынальны.

аўтані́м

(ад гр. autos = сам + onyma = імя)

сапраўднае імя аўтара, які піша пад псеўданімам.

аўтано́мія

(гр. autonomia, ад autos = сам + nomos = закон)

1) права насельніцтва якой-н. часткі дзяржавы самастойна вырашаць справы ўнутранага кіравання; самакіраванне;

2) здольнасць асобы прымаць самастойныя рашэнні.

аўтапіло́т

(англ. autopilot, ад гр. autos = сам + фр. ріlote = пілот)

устройства для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам.

аўтапсі́я

(ад гр. autos = сам + opsis = бачанне)

мед. ускрыццё трупа для вызначэння прычыны смерці.

а́ўтар

(лац. auctor)

стваральнік літаратурнага або мастацкага твора, навуковай працы, праекта, вынаходства, камп’ютэрнай праграмы і інш.