Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыпа́тыя

(гр. antipatheia)

пачуццё непрыязнасці, недружалюбнасці, агіды (проціл. сімпатыя).

антыпо́ды

(гр. antipodes = размешчаныя нагамі да ног)

1) насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў зямнога шара;

2) людзі з процілеглымі поглядамі, густамі, рысамі характару.

антысеміты́зм

(фр. antisémitisme)

адна з форм нацыянальнай і рэлігійнай нецярпімасці, якая выражаецца ў варожых адносінах да яўрэяў.

антыцыкло́н

(ад гр. anti = супраць + kyklon = які верціцца)

зона з высокім атмасферным ціскам, якая характарызуецца ясным, сонечным надвор’ем (параўн. цыклон).