Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антра́кт

(фр. entracte, ад entre = паміж + acte = дзеянне)

1) кароткі перапынак паміж актамі спектакля або аддзяленнямі канцэрта;

2) перан. перапынак у якім-н. дзеянні, працэсе.

антрапаге́н

(ад гр. anthropos = чалавек + genos = нараджэнне)

геал. сучасны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які налічвае каля мільёна гадоў і звязаны з узнікненнем чалавека.

антрапаге́я

(ад гр. anthropos = чалавек + ge = Зямля)

сукупнасць экасістэм, якія ствараюцца ў выніку творчай або разбуральнай дзейнасці чалавека.

антрапало́гія

(ад гр. anthropos = чалавек + logos = навука)

навука аб паходжанні і эвалюцыі чалавека і ўтварэнні чалавечых рас.

антрапафа́гія

(гр. anthropophagia, ад anthropos = чалавек + phagein = есці, паядаць)

тое, што і канібалізм 1.

антрапафо́бія

(ад гр. anthropos = чалавек + phobos = страх)

хваравіта-псіхічны стан, які характарызуецца страхам перад людзьмі.

антрапацэнтры́зм

(фр. anthropocentrisme, ад гр. anthropos = чалавек + лац. centrum < гр. kentron = цэнтр)

рэлігійна-ідэалістычны погляд, паводле якога чалавек з’яўляецца цэнтрам і канчатковай мэтай Сусвету.

антраша́

(фр. entrechat)

лёгкі скачок уверх у балетным танцы, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

антрэ́

(фр. entrée)

1) клоунскі нумар у цырку;

2) выхад аднаго або некалькіх выканаўцаў у балеце.

антрэпрэнёр

(фр. entrepreneur)

1) уст. прадпрымальнік, агент па гандлю;

2) прыватны тэатральны прадпрымальнік.