Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анке́та

(фр. enquête)

апытальны ліст для атрымання якіх-н. звестак аб тым, хто яго запаўняе, або адказаў на пытанні, складзеныя па пэўнай праграме.

анкла́ў

(фр. enclave)

тэрыторыя або частка тэрыторыі адной дзяржавы, поўнасцю акружаная тэрыторыяй іншай дзяржавы.

анко́ль

(англ. on call = па патрабаванні)

кароткатэрміновая пазыка, якая павінна пагашацца па першым патрабаванні крэдытора.

ано́д

(гр. anodos = пад’ём, узыходжанне)

фіз. электрод з дадатным зарадам (проціл. катод).

ано́нс

(фр. annonce)

папярэдняя аб’ява, паведамленне аб чым-н., напр. аб маючых адбыцца гастролях, канцэрце, спектаклі.

анса́мбль

(фр. ensemble = сукупнасць)

1) стройнае спалучэнне частак у адно цэлае (напр. архітэктурны а.);

2) група выканаўцаў, якія выступаюць як адзіны мастацкі калектыў (напр. а. песні і танца).

антагані́зм

(фр. antagonisme, ад гр. antagonisma = спрэчка, барацьба)

непрымірымая супярэчнасць, варожасць (напр. сацыяльны а.).

антало́гія

(гр. anthologia = літар. букет кветак)

зборнік выбраных мастацкіх твораў розных аўтараў (напр. а. беларускай паэзіі).

антамблеме́нт

(фр. entablement)

архіт. верхняя гарызантальная частка будынка, якая апіраецца на калоны і складаецца з карніза, фрыза і архітрава.

анта́рктыка

(гр. antarktikos = які знаходзіцца насупраць поўначы)

паўднёвая палярная вобласць зямнога шара (параўн. Арктыка).