Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ампута́цыя

(лац. amputatio = адсячэнне)

адняцце хірургічным шляхам канечнасці або іншай часткі цела.

амуле́т

(лац. amuletum)

невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад няшчасця (параўн. талісман).

амфі́бія

(гр. amphibion)

1) земнаводная жывёліна (напр. жаба, трытон), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны лёгкімі;

2) транспартная або баявая машына (аўтамабіль, танк, бронетранспарцёр), здольная рухацца па сушы і па вадзе;

3) самалёт, прыстасаваны для ўзлёту і пасадкі на вадзе.

амфітэа́тр

(гр. amphitheatron, ад amphi = па абодва бакі + theatron = відовішча)

1) антычнае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам;

2) месцы ў глядзельнай зале: у тэатры — за партэрам, у цырку — уступамі.

анабіёз

(фр. anabiose, ад гр. anabiosis = ажыўленне)

1) біял. прыпыненне жыццёвых працэсаў у арганізме з наступным аднаўленнем іх пры спрыяльных умовах; назіраецца пераважна ў беспазваночных (насякомых, круглых чарвей і інш.);

2) перан. запавольванне, прыпыненне сваёй дзейнасці ў якой-н. галіне.

ана́лаг

(гр. analogos = адпаведны)

тое, што з’яўляецца адпаведнасцю з чым-н., падабенствам чаго-н.

аналагі́чны

(гр. analogikos)

які ўяўляе сабой аналогію з чым-н.; падобны (напр. а. выпадак).

ана́ліз

(гр. analysis = раскладанне)

1) навуковае даследаванне шляхам расчлянення цэлага на састаўныя часткі (параўн. сінтэз 1);

2) вызначэнне саставу рэчыва (напр. а. крыві).

аналіты́чны

(гр. analytikos)

1) заснаваны на прымяненні аналізу (напр. а. метад даследавання);

2) здольны рабіць аналіз (напр. а. розум);

3) які служыць для аналізу (напр. а-ыя вагі).

анало́гія

(гр. analogia = адпаведнасць)

падабенства ў якіх-н. адносінах паміж прадметамі, з’явамі, паняццямі (напр. шукаць аналогію).