Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амбулато́рыя

(ням. Ambulatorium, ад лац. ambulatorius = рухомы)

лячэбная ўстанова для прыхадных хворых (гл. таксама паліклініка).

аме́га

(гр. о mega)

апошняя літара грэчаскага алфавіта;

альфа і а. — пачатак і канец, аснова ўсяго.

амікашо́нства

(ад фр. ami = сябра + cochon = свіння)

бесцырымоннасць, панібрацтва, фамільярнасць.

амімі́я

(ад гр. = не, без + mimos = пераймальны)

аслабленне або поўная адсутнасць мімікі ў выніку паражэння нервовай сістэмы.

амнезі́я

(гр. amnesia = бяспамяцтва)

мед. парушэнне памяці, пры якім немагчыма ўзнавіць сфарміраваныя раней паняцці, уяўленні; прагал у прыпамінанні (параўн. парамнезія).

амні́стыя

(гр. amnestia = дараванне)

адмена ці змякчэнне судовага пакарання па рашэнню вярхоўнай улады.

амо́рфны

(гр. amorphos = бясформенны)

1) які не мае крышталічнай будовы (напр. а-ае рэчыва);

2) перан. бясформенны, расплывісты (напр. а-ыя ўражанні).

ампліту́да

(лац. amplitudo = велічыня)

1) размах ваганняў, найбольшае адхіленне цела пры ваганні ад стану раўнавагі (напр. а. ваганняў маятніка);

2) розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. велічыня (напр. а. гадавой тэмпературы);

3) перан. размах, шырыня (напр. а. ацэнак).

амплуа́

(фр. emploi = прымяненне)

1) блізкае па характару кола роляў, якія адпавядаюць сцэнічным здольнасцям артыста (напр. а. коміка);

2) перан. кола заняткаў, інтарэсаў каго-н. (напр. а. кнігалюба).

а́мпула

(лац. ampulla)

1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, раствору, крыві і інш.;

2) анат. расшыраная частка полага органа, які мае трубчастую будову (напр. а. слёзнага канала).