Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альбіні́зм

(фр. albinisme, ад лац. albus = белы)

адсутнасць пігментнай афарбоўкі скуры, валасоў, радужнай абалонкі вачэй у чалавека і жывёл.

альбіно́с

(фр. albinos, ад лац. albus = белы)

чалавек або жывёла з адзнакамі альбінізму.

альбо́м

(фр. album, ад лац. albus = белы)

1) кніга або сшытак для малюнкаў, фотакартак, вершаў (напр. сямейны а.);

2) збор рэпрадукцый, фотакартак, чарцяжоў, выдадзеных у выглядзе кнігі;

3) набор грампласцінак, якія належаць аднаму выканаўцу, калектыву або аб’яднаны тэматычна.

альвео́ла

(лац. alveolus = паглыбленне, пузырок)

1) паглыбленне ў сківіцы, у якім змяшчаецца корань зуба;

2) маленькі лёгачны пузырок (на канцы кожнай бронхі), куды пранікае паветра пры дыханні.

альмана́х

(с.-лац. almanachus, ад ар. al-manakh = каляндар)

неперыядычны зборнік літаратурных твораў розных аўтараў.

а́льма-ма́тэр

(лац. alma mater = літар. маці-карміцелька)

студэнцкая назва універсітэта (ужываецца як ласкальная або жартоўная).

альпа́ры

(іт. al pari = нароўні)

адпаведнасць біржавага (рыначнага) курсу валюты, каштоўных папер іх намінальнай вартасці.

альпіна́рый

(н.-лац. alpinarium, ад лац. alpinus = альпійскі)

участак саду або парку ў выглядзе камяністай горкі, засаджаны высакагорнай расліннасцю.

альпіні́зм

(фр. alpinisme, ад лац. alpinus = альпійскі)

узыходжанне на цяжкадаступныя горныя вяршыні са спартыўнай або пазнавальнай мэтай; высакагорны турызм.

альтруі́зм

(фр. altruisme, ад лац. alter = іншы)

бескарыслівае служэнне людзям, гатоўнасць ахвяраваць для іх сваімі асабістымі інтарэсамі (проціл. эгаізм).