Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўра́л

(англ. over all = усе наверх)

1) тэрміновая работа на судне, у якой удзельнічае ўся каманда;

2) перан. вельмі спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы.

аўт

(англ. out = па-за)

1) становішча ў спартыўных гульнях, калі мяч або шайба выходзіць за межы гульнёвага поля, пляцоўкі;

2) каманда суддзі на рынгу, якая азначае, што баксёр у накаўце.

аўтаба́н

(ням. Autobahn, ад auto = аўтамабільны + Bahn = дарога, шлях)

шырокая магістраль для скораснага руху аўтамабіляў.

аўтаге́нны

(н.-лац. autogenus, ад гр. autos = сам + genos = род)

які заключаецца ў выкарыстанні самаўнушэння пры рэгуляванні свайго фізічнага і псіхічнага стану (напр. а-ая трэніроўка).

аўтадыза́йн

(англ. autodesign, ад гр. autos = сам + англ. design = праектаваць, канструяваць)

мастацкае канструяванне ў галіне машынабудавання.

аўтакефа́лія

(ад гр. autos = сам + kephale = галава)

незалежная, самакіравальная праваслаўная царква.

аўтако́д

(ад гр. autos = сам + фр. code = код)

мова праграміравання, арыентаваная на канкрэтную ЭВМ.

аўтакра́т

(гр. autokrates, ад autos = сам + kratos = улада)

правіцель з неабмежаванай і бескантрольнай вярхоўнай уладай, самадзержац.

аўтакра́тыя

(гр. autokrateia, ад autos = сам + kratos = улада)

форма кіравання, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная ўлада ў дзяржаве; самадзяржаўе.

аўтамабілі́зм

(фр. automobilisme, ад гр. autos = сам + лац. mobilis = рухомы)

аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.