Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анані́мны

(гр. anonymos = безыменны)

без прозвішча аўтара, без указання імя (напр. а-ая літаратура, а-ае пісьмо).

анархі́зм

(фр. anarchisme, ад гр. anarchia = безуладдзе)

1) грамадска-палітычная плынь, якая адмаўляе ўсякую дзяржаўную ўладу і прапаведуе неабмежаваную свабоду асобы;

2) перан. непрызнанне аўтарытэту, парадку, дысцыпліны.

ана́рхія

(гр. anarchia = безуладдзе)

1) адсутнасць кіраўніцтва, безуладдзе;

2) перан. адсутнасць арганізаванасці, бяспланавасць, стыхійнасць (напр. а. вытворчасці).

анатацы́зм

(гр. anatokismos)

налічэнне працэнтаў не толькі з пачатковай сумы, але і з працэнтаў, якія набеглі за час укладу.

аната́цыя

(лац. annotatio = заўвага)

кароткі выклад зместу кнігі, артыкула з агульнай іх характарыстыкай.

ана́фема

(гр. anathema)

1) адлучэнне ад царквы, праклён як самая суровая кара ў хрысціянстве;

2) перан. асуджэнне, звязанае з разрывам адносін.

анахрані́зм

(гр. anachronismos, ад ana- = назад, супраць + chronos = час)

1) парушэнне храналагічнай дакладнасці, якое прыводзіць да неапраўданага ўнясення ў апісанне якой-н. эпохі рыс, характэрных для іншага часу;

2) устарэлы погляд, падыход, звычай; перажытак мінулага.

анаша́

(цюрк. anaša = каноплі)

асобы від дзікіх канапель, якія змяшчаюць у лісцях, суквеццях і пылку моцны наркотык, а таксама сам гэты наркотык.

ангажы́раваны

(фр. engagé, ад engager = запрашаць)

які актыўна прытрымліваецца той або іншай палітычнай арыентацыі або звязаны з той ці іншай грамадскай плынню; завербаваны (напр. а-ая прэса).

ангажы́раваць

(фр. engager)

1) уст. запрашаць артыстаў для ўдзелу ў спектаклях або канцэртах на пэўны тэрмін;

2) прыцягваць каго-н. да актыўнага ўдзелу ў якой-н. справе.