Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агрэма́н

(фр. agrément = згода)

дыпл. папярэдняя згода ўрада дзяржавы прыняць асобу, прапанаваную іншай дзяржавай у якасці яе дыпламатычнага прадстаўніка.

агрэ́сар

(лац. aggressor)

той, хто ажыццяўляе агрэсію, захопнік.

агрэ́сія

(лац. aggressio = напад)

1) узброены напад адной ці некалькіх дзяржаў на іншыя з мэтай захопу іх тэрыторый і гвалтоўнага падпарадкавання сваёй уладзе;

2) актыўныя варожыя паводзіны аднаго чалавека ў адносінах да другіх.