Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агно́зія

(гр. agnosia = няведанне)

мед. парушэнне працэсаў распазнавання прадметаў, з’яў у выніку паражэння кары галаўнога мозгу.

агно́стык

(англ. agnostic, ад гр. agnostos = непазнавальны)

паслядоўнік агнастыцызму.

аго́нія

(с.-лац. agonia, ад гр. agonia = трывога)

1) перадсмяротны стан арганізма; перадсмяротныя мукі;

2) перан. заняпад, дажыванне чаго-н. (напр. а. злачыннай дыктатуры).

аграбі́знес

(ад лац. ager = поле + англ. business = бізнес)

сектар рыначнай эканомікі, звязаны з працэсамі сельскагаспадарчай вытворчасці, захоўвання, размеркавання і апрацоўкі яе прадуктаў.

аграва́цыя

(лац. aggrovatio = абцяжарванне)

мед. перабольшванне хворым сімптомаў захворвання.

агракульту́ра

(ад лац. ager = поле + cultura = культура)

сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне культуры земляробства.

аграма́нт

(фр. agrément = аздоба)

аздабленне штор, мяккай мэблі, зробленае з плеценага шнура.

аграматы́́зм

(ад гр. agrammatos = неразборлівы)

парушэнне моўнай дзейнасці ў выніку паражэння пэўных зон кары галаўнога мозгу.

агра́рны

(лац. agrarius = зямельны)

1) звязаны з уладаннем зямлёй і землекарыстаннем (напр. а-ая рэформа);

2) які характарызуецца перавагай сельскагаспадарчай вытворчасці (напр. а. раён).

агра́рый

(лац. agrarius = зямельны)

1) буйны землеўладальнік;

2) спецыяліст па сельскай гаспадарцы;

3) член аграрнай палітычнай партыі.