Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азо́н

(гр. ozon = які пахне)

відазмяненне кіслароду, газ прыемнага паху, які ўтвараецца ў атмасферы пры электрычных разрадах у час навальніцы або пад дзеяннем ультрафіялетавых прамянёў (мае моцныя ачышчальныя ўласцівасці).

азо́т

(фр. azote, ад гр. а- = не, без + zotikos = які дае жыццё)

газ без колеру і паху, які складае асноўную частку паветра, уваходзіць у склад бялкоў і іншых арганічных рэчываў.

айкідо́

(яп. ajkido = літар. шлях спасціжэння гармоніі)

від усходняга адзінаборства, заснаваны на абарончай тактыцы; самаабарона без зброі.

айкуме́на

(гр. oikumene = уся зямля, ад oikeo = насяляю)

геагр. тэрыторыя зямнога шара, населеная людзьмі.

а́йсінг

(англ. icing)

сп. пракід шайбы праз усе зоны пры гульні ў хакей.

айс-рэвю́

(англ. ісе revue, ад ісе = лёд + revue = відовішча)

балет на лёдзе.

ай-бі-э́м

(англ. ІВМ, ад I(nternational) B(usiness) M(ashines) = Міжнародная тэхнічная карпарацыя]

1) буйная карпарацыя вылічальнай тэхнікі са штаб-кватэрай у ЗША;

2) камп’ютэр гэтай карпарацыі.

ай-к’ю́

(англ. IQ, ад I(ntelligence) Q(uotient) = каэфіцыент разумовага развіцця]

каэфіцыент разумовага развіцця асобы (вызначаецца шляхам тэсціравання).

акадэ́мік

(лац. academicus = акадэмічны)

вучонае званне правадзейнага члена акадэміі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

акадэ́мія

(лац. academia, ад гр. Akademeia = назва філасофскай школы, заснаванай у IV ст. да н. э. Платонам паблізу Афін)

1) вышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова (напр. Нацыянальная а. навук Беларусі);

2) назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў (напр. Ваенна-медыцынская а.).