Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агрэ́сар

(лац. aggressor)

той, хто ажыццяўляе агрэсію, захопнік.

агрэ́сія

(лац. aggressio = напад)

1) узброены напад адной ці некалькіх дзяржаў на іншыя з мэтай захопу іх тэрыторый і гвалтоўнага падпарадкавання сваёй уладзе;

2) актыўныя варожыя паводзіны аднаго чалавека ў адносінах да другіх.

адапта́цыя

(лац. adaptatio = прыстасаванне)

1) прыстасаванне арганізма, органаў пачуццяў да змен у навакольным асяроддзі, напр. прызвычаенне вачэй да цемнаты;

2) спрашчэнне тэксту, часцей за ўсё іншамоўнага, для малападрыхтаваных чытачоў.

ада́птэр

(англ. adapter, ад лац. adaptare = прыстасоўваць)

устройства для ўзнаўлення гукавога запісу праз узмацняльнік;

2) дадатковая касета да фотаапарата, якая дае мажлівасць выкарыстоўваць нестандартныя святлоадчувальныя матэрыялы.

адара́нты

(лац. odorans, -ntis = пахучы)

пахучыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для адарызацыі.

адарыза́цыя

(ад лац. odorare = рабіць пахучым)

1) дадаванне да газу пахучых рэчываў, якія б сігналізавалі пра яго выцяканне з газаправода або пасудзіны;

2) распыленне ў паветры памяшкання рэчываў з прыемным пахам.

ада́т

(ар. adat)

няпісаны закон, звычай у народаў, якія вызнаюць іслам (лічыцца дадаткам да шарыяту).

адвака́т

(лац. advocatus)

1) юрыст, які абараняе на судзе інтарэсы абвінавачанага; абаронца;

2) перан. той, хто заступаецца за каго-н.

адду́ктар

(н.-лац. adductor, ад лац. adducere = прыводзіць)

анат. прыводная мышца (параўн. абдуктар).

адзюльтэ́р

(фр. adultère, ад лац. adulterium = здрада)

сямейная нявернасць, здрада.