Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фру

(шв. fru)

ветлівы зварот да замужняй жанчыны або форма ветлівага ўпамінання пра яе ў скандынаўскіх краінах.

фрукт

(лац. fructus)

1) ядомы плод некаторых дрэў і кустоў;

2) перан. тып, суб’ект (пра чалавека з адмоўнымі якасцямі).

фрукто́за

(ад лац. fructus = плод)

арганічнае злучэнне класа монацукрыдаў, вуглявод, які маецца ў пладах, мёдзе; выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і медыцыне.

фруктыдо́р

(фр. fructidor, ад лац. fructus = плод)

дванаццаты месяц (з 18—19 жніўня да 17—18 верасня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.

фрула́нія

(н.-лац. frullania)

пячоначны мох сям. фруланіевых, які трапляецца на кары ствалоў лісцевых дрэў.

фрустра́цыя

(лац. frustratio = ашуканства, няўдача)

1) зрыў, крушэнне планаў, намераў, надзей;

2) псіхалагічны стан, які ўзнікае ў сітуацыі расчаравання, неажыццяўлення якой-н. значнай для чалавека мэты, патрэбнасці.

фрусту́лія

(н.-лац. frustulia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў донных адкладах азёр, балотах, на скалах.