Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

туш​1

(ням. Tusch)

кароткае ўрачыстае музычнае прывітанне, якое выконваецца часцей за ўсё на духавых інструментах.

туш​2

(ням. Tusche)

чорная ці каляровая вадкая фарба для чарчэння або малявання.

тушава́ць

(ням. tuschen)

наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай.

тушэ́

(фр. touché, ад toucher = чапаць, дакранацца)

1) спосаб дотыку да клавішаў пры ігры на фартэпіяна, які ўплывае на афарбоўку і выразнасць гучання інструмента ў розных выканаўцаў;

2) сп. дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне;

3) сп. укол (удар) у фехтаванні;

4) выпадковы дотык да шара, які лічыцца за ўдар у гульні на більярдзе.