Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тур1

(фр. tur = круг, ад лац. tomare = кругліць)

1) адзін круг танца ў зале, а таксама адзін кругавы рух у вальсе;

2) асобны этап якога-н. спаборніцтва, у якім кожны яго ўдзельнік выступае адзін раз;

3) асобны этап якой-н. падзеі, з’явы.

тур2

(фр. tour = вежа, ад лац. turris = вежа)

1) запоўнены зямлёй плецены кошык, які выкарыстоўваўся пры будаўніцтве ўкрыццяў ад куляў і снарадаў;

2) пірамідка з камянёў, складзеная альпіністамі на вяршыні, на якую яны ўзышлі першымі.

тура́

(фр. tour, ад лац. turris = вежа)

шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя.

турба-

(лац. turbo = віхор)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «турбіна».

турбаагрэга́т

(ад турба- + агрэгат)

злучаныя на адным вале турбіна і рабочая машына (электрычны генератар, кампрэсар і інш.).

турбава́ць

(польск. turbować, ад лац. turbare)

1) непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.;

2) пастаянна хваляваць, трывожыць, не даваць спакою.

турбавентыля́тар

(ад турба- + вентылятар)

лопасцевы насос для перамяшчэння газу, якая прыводзіцца ў вярчэнне турбінай.

турбагенера́тар

(ад турба- + генератар)

генератар пераменнага ці пастаяннага току, які прыводзіцца ў дзеянне паравой ці газавай турбінай.

турбадына́ма

[ад турба- + дынама(машына)]

генератар пастаяннага току (дынамамашына) з прыводам ад турбіны.

турбадэта́ндер

(ад турба- + дэтандэр)

дэтандэр, у якім расшыральнай машынай з’яўляецца турбіна, што працуе на сціснутым газе; выкарыстоўваецца ў халадзільнай тэхніцы.