Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ром

(англ. rum)

моцны спіртны напітак з пераброджанага соку цукровага трыснягу.

ромб

(гр. rhombos)

паралелаграм з роўнымі старанамі і непрамымі вугламі.

ромбададэка́эдр

(ад ромб + дадэкаэдр)

простая форма кубічнай крышталеграфічнай сістэмы, абмежаваная дванаццаццю гранямі, якія маюць форму ромба.

ро́мні-ма́рш

(англ. Romney Marsh = назва раўніны ў графстве Кент у Англіі)

парода паўтанкарунных скараспелых авечак, выведзеная ў 19 ст. у Англіі.