Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

род

(англ. rod)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 5,0292 м.

ро́дый

(н.-лац. rhodium, ад гр. rhodon = ружа)

хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал серабрыста-белага колеру з групы плацінавых металаў.

род-а́йланд

(ад англ. Rhode Island = назва штата ў ЗША)

парода курэй мяса-яечнага напрамку, выведзеная ў ЗША у 19 ст.