Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ро́ба

(фр. robe)

грубае рабочае адзенне, звычайна парусінавае або брызентавае (напр. у маракоў, грузчыкаў).

ро́бат

(чэш. robot)

аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека.

ро́бер

(англ. rubber)

фаза гульні ў брыдж, віст і вінт, якая заканчваецца падсумоўваннем здабытых або страчаных ачкоў.