Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

о́підум

(лац. oppidum)

1) кельцкая крэпасць, якая мела каменныя сцены і прамавугольную форму;

2) часовы горад-крэпасць перыяду Рымскай імперыі.

о́піум, о́пій

(лац. opium, ад гр. opion = макавы сок)

1) наркотык, высушаны млечны сок з галовак няспелага маку; выкарыстоўваецца для атрымання розных лекавых сродкаў;

2) перан. тое, што атупляе розум, свядомасць.

опіяма́нія

(ад опіум + манія)

хваравітая цяга да опіуму як разнавіднасць наркаманіі.