Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

о́пера

(іт. opera, ад лац. opera = твор)

1) музычна-драматычны твор, пры пастаноўцы якога выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра;

2) тэатр, дзе ставяцца і выконваюцца такія творы.

о́пера-буф

(іт. opera buffa)

італьянская разнавіднасць оперы з камедыйным або сатырычным сюжэтам.

о́пера-се́рыя

(іт. opera seria = сур’ёзная опера)

жанр італьянскай оперы 17—18 ст., у якім пераважалі героіка-міфалагічныя і легендарна-гістарычныя сюжэты і сольныя нумары.

о́підум

(лац. oppidum)

1) кельцкая крэпасць, якая мела каменныя сцены і прамавугольную форму;

2) часовы горад-крэпасць перыяду Рымскай імперыі.

о́піум, о́пій

(лац. opium, ад гр. opion = макавы сок)

1) наркотык, высушаны млечны сок з галовак няспелага маку; выкарыстоўваецца для атрымання розных лекавых сродкаў;

2) перан. тое, што атупляе розум, свядомасць.

опіяма́нія

(ад опіум + манія)

хваравітая цяга да опіуму як разнавіднасць наркаманіі.

оптаэлектро́ніка

(ад гр. optos = бачны + электроніка)

кірунак электронікі, які ахоплівае пытанні выкарыстання аптычных і электрычных метадаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі.

о́птык

(гр. optikos = які датычыць зроку)

1) спецыяліст у галіне оптыкі;

2) майстар па вырабу аптычных прыбораў.

о́птыка

[гр. optike (techne) = навука аб зрокавым успрыманні]

1) раздзел фізікі, які вывучае з’явы і ўласцівасці святла;

2) прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі (напр. бінокль, акуляры і інш.).

о́птымум

(лац. optimum = найлепшае)

сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для чаго-н.