Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

осмарэгуля́цыя

(ад осмас + рэгуляцыя)

фізіялагічныя працэсы ў арганізме, якія забяспечваюць рэгуляцыю асматычнага ціску ўнутранага асяроддзя.

осмарэцэ́птары

(ад осмас + рэцэптары)

чуллівыя нервовыя заканчэнні ў розных органах і тканках, якія рэагуюць на змяненне асматычнага ціску.

осмарэцэ́пцыя

(ад осмас + рэцэпцыя)

здольнасць осмарэцэптараў успрымаць змены канцэнтрацыі асматычна актыўных рэчываў у крыві або пазаклетачнай вадкасці.

о́смас

(гр. osmos = штуршок, ціск)

павольнае прасочванне растваральніку ў раствор праз тонкую перапонку, якая пакрывае раствор.

о́смій

(н.-лац. osmium, ад гр. osme = пах)

хімічны элемент, цвёрды метал сінявата-шэрага колеру, які здабываецца з плацінавай руды.

о́ст

(ням. Ost)

1) усход, усходні напрамак;

2) усходні вецер.

о́стыі

(лац. ostium = уваход, адтуліна)

шчылінападобныя адтуліны ў членістаногіх, праз якія кроў паступае ў сэрца.