Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ом

[ням. G. Ohm = прозвішча ням. фізіка (1787—1854)]

адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная супраціўленню ўчастка электрычнага ланцуга, у якім пастаянны ток сілай 1 ампер выклікае напружанне 1 вольт.

-ома

[гр. (onk)oma = пухліна]

другая састаўная частка складаных слоў, якая выкарыстоўваецца пры назвах пухлін.

о́мбудсмен

(шв. ombudsman)

службовая асоба парламента ў некаторых краінах, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўрадавых органаў.

омме́тр

(ад ом + -метр)

прыбор для вымярэння электрычнага супраціўлення правадніка ў омах.

о́мнібус

(лац. omnibus = для ўсіх)

даўнейшы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў.

о́муль

(рус. омуль)

марская рыба сям. ласасёвых (водзіцца таксама ў возеры Байкал), якая на нераст выплывае ў рэкі.