Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

обер-

(ням. ober = галоўны, старшы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «вышэйшы», «старшы» (па пасадзе).

обергрупенфю́рэр

(ням. Obergruppenführer)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню генерала пяхоты.

обершарфю́рэр

(ням. Oberscharführer)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню фельдфебеля.

оберштурмбанфю́рэр

(ням. Obersturmbannführer)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню падпалкоўніка.

оберштурмфю́рэр

(ням. Obersturmfuhrer)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню обер-лейтэнанта.

о́бер-афіцэ́р

(ад обер- + афіцэр)

афіцэрскае званне ў арміях некаторых краін ад прапаршчыка да капітана ўключна.

о́бер-канду́ктар

(ад обер- + канауктар)

уст. галоўны кандуктар.

о́бер-лейтэна́нт

(ням. Oberleutnant)

паручнік у нямецкай, аўстрыйскай і ў даўняй польскай арміі.

о́бер-ма́йстар

(ад обер- + майстар)

старшы майстар у доменных, пракатных і сталеплавільных цэхах.

о́бер-паліцма́йстар

(ад обер- + паліцмайстар)

шэф паліцыі ў буйным горадзе ў царскай Расіі.