Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

німб

(п.-лац. nimbos = воблака, туман)

1) выява ззяння ў выглядзе круга вакол галавы як сімвал святасці на іконах, карцінах рэлігійнага зместу;

2) перан. атмасфера поспеху вакол каго-н. (напр. н. славы).

ні́мбус

(п.-лац. nimbus)

дажджавая хмара.

ні́мфа

(гр. nymphe)

1) бажаство ў вобразе жанчыны, якое ўвасабляе розныя сілы прыроды ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

2) стадыя ў развіцці большасці членістаногіх жывёл з няпоўным іх ператварэннем.

німфалі́ды

(н.-лац. nymphalidae, ад гр. nymphe = німфа)

сямейства стракатых дзённых матылькоў, водзяцца ўсюды, асабліва разнастайныя і шматлікія ў тропіках.

німфама́нія

(ад німфа + манія)

хваравіта-павышаная палавая цяга ў жанчын.

німфе́я

(гр. nimphaia = якая належыць німфам)

водная расліна сям. гарлачыкавых, якая расце ў сажалках, азёрах, павольна цякучых рэчках; гарлачык.