Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ніка́ндра

(н.-лац. nicandra)

травяністая расліна сям. паслёнавых з яйцападобным або рамбічным лісцем і адзіночнымі блакітнымі кветкамі, якая паходзіць з Паўд. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.

нікаці́н

(фр. nicotine, ад Nicot = імя фр. дыпламата)

ядавітае наркатычнае рэчыва, якое ўтрымліваецца ў тытуні.

нікацінамі́д

(ад нікацін + амід)

вітамін групы В, які ўваходзіць у склад акісляльна-ўзнаўленчых ферментаў, змяшчаецца ў малацэ, бульбе, хлебе, мясе, рыбе і інш.

нікелі́н

(ад нікель)

1) мінерал класа сульфідаў чырвонага колеру з металічным бляскам; нікелевая руда;

2) сплаў медзі, нікелю і марганцу, які вызначаецца антыкаразійнай трываласцю.

ні́кель

(ням. Nickel, ад шв. nickel = падземны дух, гном)

хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які вызначаецца пластычнасцю і коўкасцю.

ніко́ль

[англ. W. Nicol = прозвішча англ. фізіка (1768—1851)]

прызма з ісландскага шпату, якая служыць для палярызацыі светлавых хваль.

ні́ксы

(ням. Nixen)

вадзяныя духі, русалкі ў старажытнагерманскай міфалогіі.

ніктафо́бія

(ад гр. nyks, -ktos = ноч + -фобія)

неадольная боязь цемры, сімптом псіхічнага расстройства.

ніктуры́я

(ад гр. nyks, -ktos = ноч + -урыя)

мед. выдзяленне значнай часткі сутачнай колькасці мачы ноччу, а не днём.

ніктына́стыі

(ад гр. nyks, -ktos = ноч + настыі)

рухі органаў вышэйшых раслін, абумоўленыя зменай дня і ночы (напр. раскрыванне кветак зранку і закрыванне іх на ноч).