Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зімаге́ны

(ад гр. zyme = закваска + -ген)

тое, што і праферменты.

зіма́за

(ад гр. zyme = закваска)

сукупнасць ферментаў спіртавога браджэння, якія выдзяляюцца дражджамі і садзейнічаюць ператварэнню цукру ў спірт.

зімало́гія

(ад гр. zyme = закваска + -логія)

раздзел хіміі, які вывучае працэсы браджэння арганічных рэчываў.