Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заа-

гл. зоа-.

заабе́нтас

(ад заа- + бентас)

сукупнасць жывёл, якія насяляюць дно марскіх і прэсных вадаёмаў. Паўн. Амерыцы; на Беларусі вельмі рэдкая, заносная.

заагле́я

(ад заа- + гр. gloios = клей)

скапленне бактэрый (пераважна водных), якія выдзяляюць слізь або маюць слізістыя капсулы.

заала́трыя

(ад заа- + -латрыя)

сукупнасць абрадаў і вераванняў, звязаных з рэлігійным культам жывёл; была пашырана ў Стараж. Егіпце, Індыі і іншых краінах.

заало́гія

(ад заа- + -логія)

навука, якая вывучае жывёльны свет.

заамаа́са

(ад заа- + маса)

сумарная маса ўсіх жывёл або іх часткі ў любым згуртаванні (біяцэнозе, аграцэнозе, экасістэме).

заано́зы

(ад заа- + -ноз)

інфекцыйныя хваробы жывёл (чума, бруцэлёз, сап і інш.), якімі могуць заражацца людзі.

зааспо́ры

(ад заа- + споры)

клеткі водарасцей і прасцейшых грыбоў, якія здольны рухацца ў вадзе пры дапамозе жгуцікаў і служаць для бясполага размнажэння.

заатэ́хнік

(ад заатэхніка)

спецыяліст у галіне заатэхніі.

заатэ́хніка

(ад заа- + тэхніка)

тое, што і заатэхнія.